wd wp Пошук:

Грэта Тунберг

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Тунберг. Грэта Цінцін Элеанора Эрнман Тунберг (шведск.: Greta Tintin Eleonora Ernman Thunberg; нар. 3 студзеня 2003, Стакгольм) — шведская школьніца, экалагічны актывіст. У 15 гадоў пачала пратэставаць каля шведскага парламента з плакатам «Школьная забастоўка за клімат», заклікаючы да хуткіх дзеянняў па барацьбе са зменай клімату ў адпаведнасці з Парыжскім пагадненнем. Яе дзеянні знайшлі водгук па ўсім свеце, спарадзіўшы шматлікія масавыя мерапрыемствы, вядомыя як «школьныя забастоўкі за клімат», або «пятніцы за будучыню».

Біяграфія

Нарадзілася 3 студзеня 2003 года ў Стакгольме. Маці Малена Эрнман — шведская оперная спявачка, бацька — акцёр Свантэ Тунберг.

Па словах Грэты, у 11 год яна перажыла дэпрэсію, а пазней ёй быў пастаўлены дыягназ сіндром Аспергера, абсесіўна-кампульсіўны разлад[6].

На канфэрэнцыі TEDx у лістападзе 2018 года Грэта сказала, што ўпершыню пачула пра змены клімату ў 8 год, але не магла зразумець, чаму ніхто не спрабуе штосьці з гэтым рабіць[7].

Школьніца Грэта Тунберг стала вядомая тым, што натхніла людзей па ўсім свеце на «школьныя забастоўкі», ідэя якіх у тым, што па пятніцах замест урокаў школьнікі выходзяць на вуліцы, імкнучыся прыцягнуць увагу палітыкаў і грамадскасці да праблемы клімату.

У верасні 2019 года шведка выступіла на саміце па клімаце ў ААН. У сваёй прамове яна абвінаваціла палітыкаў у тым, што яны пазбавілі яе пакаленне дзяцінства, бо перадалі яму ўсе назапашаныя ў чалавецтва праблемы, звязаныя са зменамі клімату, і пераклалі на яго плечы іх рашэнне[8][9]. У сваю чаргу крытыкі кліматычнага руху сумняваюцца ў кампетэнтнасці 16-гадовага дзіцяці без развітога крытычнага мыслення публічна судзіць пра такія складаныя пытанні, як кліматычныя змены[10].

Слоўнік Колінза англійскай мовы назваў climate strike («кліматычная забастоўка») словазлучэннем 2019 года[11]. 16-гадовая шведская актывістка Грэта Тунберг стала «Чалавекам года» па версіі амерыканскага часопіса Time.

Зноскі

  1. https://www.ratsit.se/20030103-Greta_Tintin_Eleonora_Ernman_Thunberg_Stockholm/GuWDZ2L8xlCa2h-4dDPN52RIzfAn8-U3u0vesHaFf70
  2. 1 2 Lobbe A. À 15 ans, elle remet les dirigeants mondiaux à leur place! — 2018. Праверана 3 красавіка 2019.
  3. Greta Thunberg // Den Store Danske Encyklopædi — 1994. Праверана 7 чэрвеня 2020.
  4. Greta Thunberg // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. Greta Thunberg Праверана 3 красавіка 2019.
  6. Greta Thunberg: ‘All my life I’ve been the invisible girl’(англ.) . Часопіс Financial Times.
  7. School strike for climate - save the world by changing the rules(англ.) . TEDxStockholm.
  8. Time абвясціў чалавека года
  9. Time объявил человека года
  10. Названа словазлучэнне года. Пра яго лёгка здагадацца
  11. nashaniva.by

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 2003 годзе
Катэгорыя·Эколагі
Катэгорыя·Грамадскія дзеячы Швецыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Стакгольме
Катэгорыя·Нарадзіліся 3 студзеня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Чалавек года па версіі часопіса «Time»