Грэбінкіўскі раён[1] (укр.: Гребінківський район) — адміністрацыйная адзінка ў складзе Палтаўскай вобласці Украіны. Адміністрацыйны цэнтр — Грэбінка[1] (укр.: Гребінка).
Утвораны ў 1935 годзе. Насельніцтва раёна на 1 лютага 2015 года складае 22731 чалавек, плошча — 595 км².
Тэрыторыя раёна адміністрацыйна складаецца з 1 гарадскога і 16 сельскіх саветаў.
На тэрыторыі раёна размешчаны 1 горад раённага значэння і 41 сяло.