Груздзе́ніца, Навіны — рака ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці, правы прыток ракі Нарач (басейн Віліі). Даўжыня 10,3 км[1]. Пачынаецца за 0,3 км на ўсход ад вёскі Дзярвелі, упадае ў Нарач на паўночна-ўсходняй ускраіне вёскі Вайдзені. На ўсім працягу каналізаваная.