wd wp Пошук:

Гродна-93

«Гродна-93» — беларускі баскетбольны клуб, заснаваны ў 1993 годзе. Выступае ў чэмпіянаце Беларусі па баскетболе сярод мужчын. З’яўляецца васьміразовым чэмпіёнам Беларусі, а таксама 7 разоў выйграваў кубак краіны. Удзельнік групавога раўнда Кубка Корача.

Дасягненні

Чэмпіянат Беларусі па баскетболе

Кубак Беларусі па баскетболе

Еўракубкі

6 верасня 1995 года клуб дэбютаваў у Кубку Корача. Прайграўшы ў матчах папярэдняга раўнду каманда скончыла выступленне на турніры. Зноў выступаючы ў Кубку Корача 1998/2000 «Гродна-93» упершыню выйшаў у групавую стадыю і на сваёй пляцоўцы абыграў будучага ўдзельніка 1/16 фіналу, аднаго з лідараў чэмпіянату Расіі казанскі УНІКС (80:72). Апошні выступ клуба на еўрапейскай арэне, адбыўся ў сезоне 2001/2002.

Статыстыка выступленняў

СезонЛігаЧэмпіянат БеларусіКубакЗаўвагі
1993-94Вышэйшая ліга6
1994-95Вышэйшая лігаСярэбраны прызёр
1995-96Вышэйшая лігаЧэмпіён
1996-97Вышэйшая лігаСярэбраны прызёрБронзавы прызёр
1997-98Вышэйшая лігаЧэмпіёнПераможца
1998-99Вышэйшая лігаЧэмпіён
1999-00Вышэйшая лігаЧэмпіёнЗняўся з турніру
2000-01Вышэйшая лігаЧэмпіёнПераможца
2001-02Вышэйшая лігаЧэмпіёнПераможца
2002-03Вышэйшая лігаЧэмпіёнПераможца
2003-04Вышэйшая лігаЧэмпіёнПераможца
2004-05Вышэйшая лігаСярэбраны прызёрПераможца
2005-06Вышэйшая лігаСярэбраны прызёрФіналіст
2006-07Вышэйшая лігаСярэбраны прызёрБронзавы прызёр
2007-08Вышэйшая лігаБронзавы прызёрПераможца
2008-09Вышэйшая ліга44-е месца
2009-10Вышэйшая лігаСярэбраны прызёрБронзавы прызёр
2010-11Вышэйшая лігаСярэбраны прызёрБронзавы прызёр
2011-12Вышэйшая лігаСярэбраны прызёрФіналіст
2012-13Вышэйшая лігаСярэбраны прызёрБронзавы прызёр
2013-14Вышэйшая лігаСярэбраны прызёрФіналіст
2014-15Вышэйшая лігаСярэбраны прызёрФіналіст
2015-16Вышэйшая лігаСярэбраны прызёрБронзавы прызёр
2016-17Вышэйшая лігаСярэбраны прызёрФіналіст
2017-18Вышэйшая лігаБронзавы прызёрБронзавы прызёр
2018-19Вышэйшая ліга4Бронзавы прызёр
2019-20Вышэйшая лігаБронзавы прызёр4-е месца
2020-21Вышэйшая ліга44-е месца
2021-22Вышэйшая лігаБронзавы прызёрФіналіст

Склад

Актуальны на сезон 2020—2021 года[1]

Краіна Амплуа Нумар Гулец Дата нараджэння Рост
БеларусьА5Максім Мірашнічэнка25.09.1996180 см
БеларусьА?Максім Шустаў17.04.1986184 см
БеларусьА6Уладзіслаў Швакель03.05.2000180 см
БеларусьА13Рыгор Крук03.07.1998185 см
БеларусьФ?Іван Каляеў21.12.1987199 см
БеларусьФ24Дмітрый Куратнік24.01.1997196 см
БеларусьФ98Андрэй Навойчык22.06.1991201 см
БеларусьФ?Цімур Друкаў28.12.1999198 см
БеларусьФ55Ягор Патупчык12.08.1994196 см
БеларусьФ69Максім Сазонаў16.07.1996198 см
БеларусьЦт93Павел Карасевіч04.09.1989203 см
БеларусьЦт30Максім Лютыч01.04.1997204 см

Галоўныя трэнеры

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Баскетбольныя клубы, заснаваныя ў 1933 годзе
Катэгорыя·З’явіліся ў 1993 годзе
Катэгорыя·Гродна-93
Катэгорыя·Баскетбольныя клубы паводле алфавіта