wd wp Пошук:

Грацкі медыцынскі ўніверсітэт

Грацкі медыцынскі ўніверсітэт (ням.: Medizinische Universität Graz) — аўстрыйская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і з сядзібай у горадзе Грац.

Гісторыя

Медыцынская адукацыя ў Грацы праводзілася ў рамках медыка-хірургічнага навучання яшчэ з 1782 года. Асобная медыцынская школа была заснавана ў 1863 годзе імператарам Францам Іосіфам I. 1 студзеня 2004 года Грацкі медыцынскі ўніверсітэт (як і Венскі медыцынскі ўніверсітэт і Інсбрукскі медыцынскі ўніверсітэт) стаў асобным універсітэтам, які ўзнік з былой медыцынскай школы Грацкага ўніверсітэта Карла і Франца. Універсітэцкая бібліятэка медыцынскага універсітэта Граца была часткай універсітэцкай бібліятэкі Граца да падзелу двух універсітэтаў.

Зноскі

  1. https://suasprod.noc-science.at/XLCubedWeb/WebForm/ShowReport.aspx?rep=004+studierende%2f001+universit%u00e4ten%2f003+studierende+nach+universit%u00e4ten.xml&toolbar=true

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1863 годзе
Катэгорыя·Універсітэты Аўстрыі
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных