Гразну́ха — рака ў Гарадоцкім і Шумілінскім раёнах Віцебскай вобласці, левы прыток ракі Чарняўка (басейн Заходняй Дзвіны). Даўжыня 8,8 км[1]. Пачынаецца каля вёскі Краўцова Гарадоцкага раёна, вусце каля вёскі Шчарбакі Шумілінскага раёна. Рэчышча ад вусця на працягу 3 км каналізаванае.