wd wp Пошук:

Гравітацыйнае поле

Гравітацыя ўтрымлівае планеты на калясонечных арбітах. (маштаб скажоны)

Гравітацыйнае полефізічнае поле, рэальнасць, праз якую ажыццяўляецца гравітацыйнае ўзаемадзеянне мас. Гравітацыйнае ўзаемадзеянне найслабейшае з вядомых фундаментальных узаемадзеянняў. У класічнай фізіцы гравітацыйнае поле апісваецца адным патэнцыялам і напружанасцю. Напружанасць гравітацыйнага поля супадае з паскарэннем свабоднага падзення. У агульнай тэорыі адноснасці гравітацыйнае поле звязваецца са змяненнем метрыкі прасторы-часу. Тэорыя падразумявае, што пераменнае гравітацыйнае поле спараджае гравітацыйныя хвалі, аднак існаванне такіх хваль да гэтага часу не зафіксавана эксперыментальна. Гіпатэтычным квантам гравітацыйнага поля гравітон. Гравітацыйныя хвалі і гравітоны вельмі слаба ўзаемадзейнічаюць з рэчывам.

Слабыя гравітацыйныя палі апісваюцца законам сусветнага прыцягнення Ньютана. Моцныя гравітацыйныя палі, якія ўзнікаюць вакол вельмі масіўных цел, зорак, чорных дзірак, апісвае агульная тэорыя адноснасці Эйнштэйна, у прыватнасці ўраўненне Эйнштэйна. Адпаведна, слабыя гравітацыйныя палі класічнай фізікі адытыўныя: патэнцыял поля, створанага некалькімі масіўнымі целамі, з’яўляецца сумай патэнцыялаў асобных цел. У выпадку моцных палёў гэта не так.

Вакол сферычных аднародных статычных цел (якім з’яўляецца, напрыклад, наша планета), гравітацыйнае поле ў рамках агульнай тэорыі адноснасці апісваецца статычнай ізатропнай метрыкай.

Гл. таксама

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Агульная тэорыя адноснасці
Катэгорыя·Гравітацыя