Ніжнетагільскі музей-запаведнік «Горназаводскі Урал» — музейнае аб’яднанне музеяў і культурных аб’ектаў Ніжняга Тагіла, комплекс помнікаў спадчыны, гісторыі і культуры і аб’яднанне музейных устаноў Ніжняга Тагіла. Музей размяшчаецца ў будынку былога Гарсавета, у Ленінскім раёне горада, на скрыжаванні праспекта Леніна і вуліцы Астроўскага, у гістарычным цэнтры горада. Комплекс будынкаў Гісторыка-краязнаўчага музея, галоўнага будынка-кіравання «Горназаводскага Урала» і гістарычнага архіва Ніжняга Тагіла завецца «Тагільскі крэмль».
Музей-запаведнік «Горназаводскай Урал» быў заснаваны ў 1841 г. П. Н. Дзямідавым і спачатку зваўся «Музеум прыродазнаўчай гісторыі і старажытнасцей». Ён ствараўся ў якасці кунсткамеры ў гонар прыезду на Тагільскія заводы цэсарэвіча Аляксандра. Музей складаўся з некалькіх падраздзяленняў: бібліятэкі, архіва, шэрага калекцый (у прыватнасці геалагічнай, мінералагічнай і металургічнай), прадметаў са сходу Дзямідавых.
У наш час у склад «Горназаводскага Урала» уваходзяць наступныя музеі:
Музей вядзе актыўную асветніцкую дзейнасць: арганізоўвае буйныя выстаўныя праекты, такія як «Гісторыя Уральскай горназаводскай чыгункі ў XIX ст.» (2004 г.), «Гісторыя подноснага промыслу ў Ніжнім Тагіле» (2009 г.), «Жывёльны мір Урала» (2007 г.) і інш., выпускае друкаваныя выданні, арганізоўвае розныя экскурсіі і іншыя культурныя імпрэзы.