Свідзе́рскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Рэчыцкага раёна Гомельскай акругі. Цэнтр — вёска Свідзераў.
Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года Свідзерскі (Свідзера-Мілаград-Глыбаўскі) сельсавет у складзе Горвальскага раёна Рэчыцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Гомельскай акругі. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Рэчыцкага раёна. 30 снежня 1927 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя ўвайшла ў склад новаўтворанага Падалескага сельсавета.