wd wp Пошук:

Горад федэральнага значэння

Масква (1), Санкт-Пецярбург (2) і Севастопаль[заўв. 1] (3) на карце Расіі

Горад федэральнага значэння — тып суб’екта Расійскай Федэрацыі, які ўяўляе сабой горад з прылеглай тэрыторыяй. На красавік 2014 года ў Расіі тры гарады федэральнага значэння — Масква, Санкт-Пецярбург і Севастопаль[заўв. 1].

Унутры гарадоў федэральнага значэння ўтвораны ўнутрыгарадскія муніцыпальныя ўтварэнні (у Маскве такіх муніцыпальных утварэнняў 125, у Санкт-Пецярбургу 111, у Севастопалі 10), самі гарады муніцыпальнымі ўтварэннямі не з’яўляюцца. У мэтах захавання адзінства гарадской гаспадаркі частка паўнамоцтваў, замацаваных законам за органамі мясцовага самакіравання, захоўваецца за органамі дзяржаўнай улады суб’екта федэрацыі.

Гарады федэральнага значэння маюць свой статут (артыкул 5 п.2 Канстытуцыі РФ), не могуць уваходзіць у склад іншых суб’ектаў Расійскай Федэрацыі (артыкул 66 п.4), не могуць уключаць іншыя суб’екты Расійскай Федэрацыі (артыкул 66 п.4).

Заўвагі

  1. 1 2 Паводле расійскага заканадаўства Севастопаль з’яўляецца горадам федэральнага значэння. Паводле адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу Украіны Севастопаль у яе складзе з’яўляецца горадам з асаблівым статусам
Тэмы гэтай старонкі (2):
Гарады федэральнага значэння Расіі
Гербы рэгіёнаў Расіі