wd wp Пошук:

Адміністрацыйны падзел Польшчы

Адміністрацыйны дзяленне Польшчы трохузроўневае: краіна падзяляецца на ваяводствы, ваяводствы — на паветы, паветы — на гміны.

У 1999 годзе ўведзены новы адміністрацыйны падзел. Цяпер у Польшчы 16 ваяводстваў, 379 паветаў (65 гарадcкіх + 314 сельскіх), і 2478 гмінаў (307 гарадcкіх + 582 сельска-гарадcкіх + 1589 сельскіх). Папярэдняя адміністрацыйная рэформа была праведзеная 1 чэрвеня 1975 года, тады краіна падзялялася на ваяводствы (49) і гміны.

У 1946 годзе адбыўся першы пасляваенны адміністрыцыйны падзел, узнікла 14 ваяводстваў і 2 вялікія гарады (як самастойныя адзінкі): Варшава — сталіца дзяржавы, і Лодзь. ваяводствы падзяляліся на 299 паветаў, у тым ліку 29 гарадcкіх. Паветы падзяляліся на гміны, які было болей за 3000.

Найбуйнейшым стала Пазнаньскае ваяводства — 39,2 тыс. км², а самым малым — Гданьскае — 10,7 тыс. км².

Болей за ўсё жыхароў налічвала Сілезскае (Шлёнскае) ваяводства — 2,823 млн чал., а менш за ўсё — Ольштынскае — 352 тыс. чал.

У 1950 годзе ўзнікла 3 новыя ваяводствы з цэнтрамі ў Кашаліне, Зялёнай Гуры і Аполе. Гэты адміністрацыйны падзел захаваўся парктычна без змяненняў да 31 мая 1975 года.

З 1 чэрвеня 1975 года ліквідаваліся паветы і адміністрацыйная структура змянялася з трохступеньчатай на двухступеньчатую. Было створана 49 ваяводстваў, у тым ліку 3 у агламерацыях: у Варшаве, Лодзі і Кракаве. Мінімальнымі адміністрацыйнымі адзінкамі сталі 2345 гмінаў і 814 гарадоў, і нават асобныя раёны некаторых буйных гарадоў.

З 1 студзеня 1999 году ўступіў у сілу новы трохступеньчаты адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел, які абапіраецца на ваяводствы, паветы і гміны.

На канец снежня 1999 году ў Польшчы пражывала каля 38 млн 654 тыс. чалавек. Сярэдняя шчыльнасць насельніцтва складала 124 чалавекі на 1 км².

Ваяводствы Польшчы

Сцяг Герб Ваяводства Паветы Плошча,
км²
Насельніцтва,
чел.
Шчыльнасць,
чел./км²
Сталіца Афіцыйны
сайт
PL-MZ Мазавецкае
Mazowieckie
42 35 558,18 (1) 5 188 488 (1) 145,9 (3) Варшава
Warszawa
Архівавана 27 красавіка 2011.
PL-DS Ніжнесілезскае
Dolnośląskie
29 19 946,77 (7) 2 878 410 (5) 144,3 (4) Вроцлаў
Wrocław
PL-KP Куяўска-Паморскае
Kujawsko-Pomorskie
23 17 971,68 (10) 2 066 136 (10) 115,0 (8) Быдгашч, Торунь
Bydgoszcz, Toruń
PL-LU Люблінскае
Lubelskie
24 25 122,49 (3) 2 166 213 (8) 86,2 (12) Люблін
Lublin
Архівавана 22 ліпеня 2011.
PL-LB Любушскае
Lubuskie
14 13 987,88 (13) 1 008 481 (16) 72,1 (14) Гораў Велікапольскі,
Зялёна Гура
Gorzów Wielkopolski,
Zielona Góra
PL-LD Лодзьскае
Łódzkie
24 18 218,96 (9) 2 555 898 (6) 140,3 (5) Лодзь
Łódź
PL-MA Малапольскае
Małopolskie
22 15 182,87 (12) 3 279 036 (4) 216,0 (2) Кракаў
Kraków
PL-OP Апольскае
Opolskie
12 9 411,67 (16) 1 037 088 (15) 110,2 (10) Аполе
Opole
PL-PK Падкарпацкае
Podkarpackie
25 17 845,66 (11) 2 097 338 (9) 117,5 (7) Жэшаў
Rzeszów
PL-PD Падляскае
Podlaskie
17 20 187,01 (6) 1 192 660 (14) 59,1 (15) Беласток
Białystok
PL-PM Паморскае
Pomorskie
20 18 310,36 (8) 2 210 920 (7) 120,7 (6) Гданьск
Gdańsk
PL-SK Свентакшыскае
Swiętokrzyskie
14 11 710,20 (15) 1 275 550 (12) 108,9 (11) Кельцы
Kielce
PL-SL Сілезскае
Śląskie
36 12 333,51 (14) 4 650 300 (2) 377,4 (1) Катавіцы
Katowice
PL-WP Велікапольскае
Wielkopolskie
35 29 826,51 (2) 3 386 882 (3) 113,6 (9) Познань
Poznań
PL-WN Вармінска-Мазурскае
Warmińsko-Mazurskie
21 24 173,17 (4) 1 426 155 (12) 59,0 (16) Ольштын
Olsztyn
PL-ZP Заходнепаморскае
Zachodniopomorskie
21 22 892,48 (5) 1 692 271 (11) 73,9 (13) Шчэцін
Szczecin
Сцяг Польшчы PL Рэспубліка Польшча
Rzeczpospolita Polska
379 312 685 (68) 38 636 157 (32) 123 Варшава
Warszawa

Гістарычны падзел

Адміністрацыйны падзел Польшчы. 1907
Адміністрацыйны падзел Польшчы. 1922—1939
Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Адміністрацыйны падзел Польшчы