Голіцкі замак (славацк.: Holíčsky zámok), замак у Голічы, ля мяжы з Чэхіяй.
На Замацкай вуліцы ў Голічы: 48°48′32″ пн. ш. 17°09′25″ у. д. HGЯO
Першапачатковы замак узнік на мяжы XI-XII стагоддзяў, упершыню згадваецца ў 1256 годзе. У XIV стагоддзі Матуш Чак пашырыў замак. У XV стагоддзі замак быў ізноў перабудаваны. У XVI-XVII стагоддзях вакол старога замка будуецца новая сцяна з бастыёнамі. У 1736 замак стаў маёмасцю аўстрыйскай імператарскай сям’і, якая перабудоўвае яго ў стылі позняга барока. Замак быў летняй рэзідэнцыяй імператараў, у ім падоўгу жыла Марыя Тэрэзія. У 1919 годзе замак стаў маёмасцю чэхаславацкай дзяржавы. У наш час аб’ект рэстаўруецца і доступ туды абмежаваны.
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Голіцкі замак