У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Гойнік (значэнні). Гойнік (сербск.: Гојник) — малодшы сын сербскага князя Уласціміра, які кіраваў Сербіяй разам са сваімі братамі Муцімірам і Строімірам паміж 860 і 891. Браты здолелі адбіць напад балгарскага хана Барыса. Падчас іх кіравання была завершана хрысціянізацыя сербскіх плямёнаў. Пераемнікам братоў быў сын Муціміра Перваслаў, аднак пасля яго на трон узышоў сын Гойніка Петар Гойнікавіч.
Папярэднік: Уласцімір |
Князь Сербіі 860—891 |
Пераемнік: Перваслаў |