wd wp Пошук:

Год 1790

Год 1790 (шведск.: Anno 1790) — шведскі гістарычны серыял, падзеі якога разгортваюцца ў Стакгольме канца XVIII стагоддзя. Паказ першай серыі серыяла адбыўся ў Швецыі на тэлеканале SVT1 24 кастрычніка 2011 года.

Сюжэт

Юхан Густаў Дод вяртаецца дадому з руска-шведскай вайны 1788—1790 гадоў, падчас якой ён служыў у арміі фельчарам. Праз выратаванага ім Сімона Фройнда, які да вайны быў выхавальнікам дзяцей у сям’і Вальстэтаў, ён знаёміцца з кіраўніком сям’і Карлам Фрэдрыкам Вальстэтам, які займае пасаду стакгольмскага паліцмайстара. У гэты час вызваляецца пасада квартальнага на адной з акруг Стакгольма, і ён прызначае Дода на гэтую пасаду. Начальнік турмы Нурдзін спадзяваўся сам атрымаць гэтую пасаду, таму ў яго асобе Дод атрымаў сабе ворага.

У кожнай серыі Дод з дапамогай Фройнда раскрывае розныя злачынствы, якія адбываюцца ў сталіцы. Падчас сваёй працы ён сутыкаецца з людзьмі, якія знаходзяцца пад уплывам ідэй Французскай рэвалюцыі, а таксама прыхільнікамі піетызму. Яго жыццё ўскладняецца глыбокім пачуццём, якое ён адчувае да жонкі Вальстэта Магдалены.

Ролі

Зноскі

  1. 1 2 Frykberg J., Heldt S., Haridi A. Anno 1790
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Тэлесерыялы Швецыі
Катэгорыя·Тэлесерыялы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы без выяў (меней 21 аб’екта тыпу)