Гней Тарквіній Рымскі (лац.: Gnaeus Tarquinius Romanus; 6 ст. да н.э.) — магчымы рымскі цар.
У легендарнай гісторыі Рыма вядомыя, больш ці менш пэўна, два цара з імем Тарквіній і не цалкам пэўнымі прыдомкамі: 5-ы цар — Луцый Тарквіній Прыск, і апошні цар — Луцый Тарквіній Ганарлівы. Аднак, аніводзін з іх не можа быць атаясамлены з выявай на фрэсцы ў маўзалеі Веля Сація(англ.) бел. ў Вульчы, на якой Марк Каміл намерваецца забіць праціўніка мячом. Фрэска, якая, відаць, капіруе арыгінал з Рыму, грунтуецца на добрай гістарычнай традыцыі. Таму мяркуецца, што маглі быць і іншыя цары з такім імем[3].