wd wp Пошук:

Гліптадонты

Гліптадонты (Glyptodontinae) — падсямейства сямейства Chlamyphoridae млекакормячых атрада непаўназубых. Вядомыя з верхняга эоцена — плейстацэну Паўднёвай Амерыкі і позняга пліяцэну — плейстацэну Паўночнай Амерыкі. Гліптадонты дасягалі даўжыні больш за 3 м і вагі да 2 тон. Цела гліптадонтаў было пакрыта касцянымі шчыткамі ці суцэльным панцырам. Кароткія канечнасці мелі шырокія капытападобныя кіпцюры. Чэрап невялікі, разцы і іклы адсутнічалі; высокія прызматычныя зубы паказваюць на харчаванне жорсткай расліннай ежай. Вымерлі ў пачатку галацэну, каля 10-12 тыс. гадоў таму.

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы, дзе адсутнічае перанакіраванне з лацінскай назвы таксона
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Непаўназубыя
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без NCBI