Глі́нкаўскі сельсавет — сельсавет у складзе Столінскага раёна Брэсцкай вобласці, Беларусь. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Глінка.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Столінскага раёна Пінскай вобласці[1], з 8 студзеня 1954 года ў Брэсцкай вобласці. 11 жніўня 1959 года ў склад сельсавета з Гарадноўскага сельсавета перададзена вёска Лука[2].
Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета складае 1578 чалавек[3], з іх 98,8 % — беларусы[4].