Гля́давіцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мастоўскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Глядавічы.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Жыліцкі сельсавет у складзе Скідзельскага раёна Беластоцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Жылічы. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 25 студзеня 1961 года перайменаваны ў Багатырэвіцкі сельсавет, цэнтр перанесены ў вёску Багатырэвічы. З 25 снежня 1962 года ў складзе Гродзенскага раёна, з 6 студзеня 1965 года ў Мастоўскім раёне. 8 верасня 1975 года перайменаваны ў Глядавіцкі сельсавет, цэнтр перанесены ў вёску Глядавічы[1]. 26 лютага 2013 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Лунненскага сельсавета[2].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 943 чалавекі[3], з іх 62,8 % — беларусы, 30,9 % — палякі, 5,1 % — рускія[4].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 13 населеных пунктаў: Багатырэвічы, Глядавічы, Грушаўка, Дубраўляны, Жылічы, Кухары, Машталеры, Мінявічы, Мяшэтнікі, Паніжаны, Стральцы, Хамічы, Шчарбавічы.