wd wp Пошук:

Глыбоцкі дзяржаўны прафесійны ліцэй

Глыбоцкі дзяржаўны прафесійны ліцэй — установа прафесійнага навучання ў горада Глыбокае.

Гісторыя

У адпаведнасці з Пастановай Пленума ЦК КПСС ад 1 верасня 1953 года «Аб мерах па далейшым развіцці сельскай гаспадаркі СССР» у в. Порплішча Докшыцкага раёна Полацкай вобласці БССР на базе Докшыцкай школы механізацыі сельскай гаспадаркі, якая працавала сезонна з 1950 года ў выглядзе 5-і і 3-х месячных курсаў, у 1964 годзе было створана вучылішча механізацыі сельскай гаспадаркі № 31 (ВМСГ № 31).

У студзені 1958 года Докшыцкае вучылішча механізацыі № 31 было перамешчана з в. Порплішча Докшыцкага раёна ў г. Глыбокае Маладзечанскай вобласці і перайменавана ў Глыбоцкае вучылішча механізацыі сельскай гаспадаркі № 31.

Рашэннем Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта ад 2 чэрвеня 2000 года вучылішча было пераўтворана ва ўстанову адукацыі «Глыбоцкі дзяржаўны прафесіянальны ліцэй».

Ліцэй рыхтуе рабочых наступных спецыяльнасцей: слесар па рамонце сельскагаспадарчых машын і абсталявання; трактарыст-машыніст сельскагаспадарчай вытворчасці катэгорый «A», «В», «D»; вадзіцель аўтамабіля катэгорыі «С»; трактарыст-машыніст сельскагаспадарчай вытворчасці катэгорый «A», «В», «D»; машыніст экскаватара; вадзіцель аўтамабіля катэгорыі «С»; повар; электразваршчык ручной зваркі; аператар птушкафабрык і механізаваных ферм[1].

Былая назва

Зноскі

  1. Ліцэй дзяржаўны прафесіянальны Глыбоцкі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Глыбокае
Катэгорыя·Школы паводле алфавіта
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1964 годзе
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы Віцебскай вобласці
Катэгорыя·1964 год у Беларусі
Катэгорыя·Ліцэі Беларусі