Глобынскі раён[1] (укр.: Глобинський район) — адміністрацыйная адзінка ў складзе Палтаўскай вобласці Украіны. Адміністрацыйны цэнтр — Глобынэ[1] (укр.: Глобине).
Утвораны ў 1923 годзе. Насельніцтва раёна на 1 лютага 2015 года складае 44423 чалавекі, плошча — 2500 км².
Тэрыторыя раёна адміністрацыйна складаецца з 1 гарадскога, 1 пасялковага і 25 сельскіх саветаў.
На тэрыторыі раёна размешчаны 1 горад раённага значэння, 1 пасёлак сельскага тыпу і 92 сяла.