wd wp Пошук:

Гетэрадэроз бульбы

Цысты бульбяной нематоды

Гетэрадэроз бульбы[1] — захворванне бульбы і іншых паслёнавых, якое выклікаецца бульбяной нематодай (Globodera rostochiensis). Яно адносіцца да групы захворванняў, званых нематоднымі захворваннямі. З’яўляецца каранцінным аб’ектам(руск.) бел..

Апісанне

Акрамя бульбы, пашкоджвае памідоры і іншыя паслёнавыя. Найбольш пашыраны на прысядзібных участках пры монакультуры бульбы. Хворыя кусты дрэнна растуць, лісце развіваецца слаба, карані недаразвітыя, на іх бачны светла-жоўтыя і жоўтыя самкі нематоды. Расліны даюць 1-3 дробныя клубні або не ўтвараюць іх зусім. Зімуюць нематоды ў глебе цыстамі, якія захоўваюць жыццяздольнасць больш за 10 гадоў[1].

Меры барацьбы

Апрацоўка заражаных раслін, глебы нематацыдамі(руск.) бел., нематадоіднымі грыбамі, укараненне севазваротаў з культурамі, якія не пашкоджваюцца нематодамі. Дапамагаюць выкарыстанне ўстойлівых сартоў і каранцінныя мерапрыемствы[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 Нематодныя хваробы раслін // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.. — С. 1
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Захворванні бульбы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара