wd wp Пошук:

Гесур

Гесу́р (лац.: Gessur) або Арам-Гешур — гістарычная вобласць на тэрыторыі сучаснай Сірыі. У перыяд існавання Ізраільска-Іудзейскага царства — сумежнае з ім невялікае царства. Адміністрацыйным цэнтрам вобласці была Віфсаіда[1]. Згаданая ў Бібліі ў сувязі з захопніцкімі паходамі Ісуса Навіна (Нав. 13:2). У гады праўлення ізраільскага цара Давіда Гесур ўяўляў сабой самастойнае царства на чале з Фалмаям сынам Эміуда, да якога бег Авесалом, ратуючыся ад гневу свайго бацькі (2Цар. 13:37).

Зноскі

  1. Был ли Квириний правителем Сирии, когда родился Иисус Христос? (руск.)
Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Былыя краіны
Катэгорыя·Біблейскія месцы