wd wp Пошук:

Гершон Трэстман

Гершон Трэстман (нарад. 29 ліпеня 1947, Мінск) − рускі / ізраільскі паэт, празаік, публіцыст.

Біяграфія

Нарадзіўся ў Мінску, там жа скончыў школу і Беларускі політэхнічны ін-т. Працаваў слесарам, інжынерам. Пасля редаторских курсаў Маскоўскага паліграфічнага ін-та − рэдактар беларускага выд-ва «Вышэйшая школа». У Ізраілі з 1990 года. Актывіст партыі Наш дом Ізраіль[1].

Сябра Саюза пісьменнікаў Ізраіля, Садружнасці рускамоўных пісьменнікаў Ізраіля «Сталіца», Міжнароднай федэрацыі рускіх пісьменнікаў. Сябра Міжнароднай акадэміі навук, адукацыі, тэхналогіі і мастацтваў (The International Academy of scienes, education, industry & arts, Каліфорнія, ЗША). У 2017 годзе за дасягненні ў галіне літаратуры і мастацтваў узнагароджаны залатым медалём Акадэміі[2].

У 2008 годзе ў газеце «Весці» апублікаваны ўрывак з паэмы Трэстмана «Парадыгма Лібермана», якую арабская грамадскасць расцаніла як абразу арабскага насельніцтва Ізраіля. Гэтая гісторыя шырока асвятлялася ў друку, яна супала з «карыкатурнай інтыфадай», калі дацкая газета «Jyllands-Posten» апублікавала карыкатуру на прарока Мухамеда. Справа разглядалася ў міравым судзе Тэль-Авіва[3].

Друкаваўся ў перыядычных выданнях і зборніках Расіі, Беларусі, Ізраіля, ЗША, Канады і інш.

Літаратурныя прэміі

Творчасць

У вершах Гершона Трэстмана пераважае філасофска-медытатыўная парадыгма; лірычны працяг верша падтрымліваецца сродкамі публіцыстычнай напружанасці мовы і экспрэсіўнай паэтыкай. Такі жанр ў літаратуры прынята называць медытатыўнай лірыкай. Майя Каганская ў пасляслоўі да паэмы «Голем» заве верш Трэстмана «пушкінска-някрасаўскім, які паспяхова прайшоў вывучку рускага мадэрну ХХ стагоддзя і неакласіцызму эпохі постмадэрнізму». Паэма «Голем, Ці апошняе пракляцце Фаўста» пакладзена на музыку вядомым ізраільскім скрыпачом М. Шмітам[5][6][7].

Кнігі

Зноскі

  1. Инна Шейтахович. Гершон Трестман: О еврейском мире по-русски (нявызн.). Pravda.ru (24 мая 2015).
  2. Раман Айзенштат. Гершон Трэстман і яго «залаты Эйнштэйн» (нявызн.). Авіў (31 ліпеня 2017).
  3. Победа Григория Трестмана и Сергея Подржанского (нявызн.). Наш дом Израиль (22 сентября 2009).
  4. Вручены премии имени Юрия Штерна (нявызн.). MADAN (28 ноября 2012).
  5. Михаил Копелиович Душа в полёте (нявызн.) (недаступная спасылка). Мы здесь. Поэзия Израиля (март 2018). Архівавана з першакрыніцы 30 чэрвеня 2020.
  6. Михаил Копелиевич Наше зазеркалье (нявызн.). 22, №161 (5 чэрвеня 2011).
  7. Юлия Систер. О писателе и поэте Трестмане (нявызн.). РДУ (28 март 2011).

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 29 ліпеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1947 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца нараджэння ў картцы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Пісьменнікі Ізраіля
Катэгорыя·Паэты Ізраіля
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі