wd wp Пошук:

Герцаг Эдынбургскі

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Герцаг Эдынбургскі (значэнні). Герцаг Эдынбургскі (англ.: Duke of Edinburgh) — брытанскі герцагскі тытул, названы па сталіцы Шатландыі горадзе Эдынбургу. Створаны 26 ліпеня 1726 года каралём Вялікабрытаніі Георгам I для свайго ўнука Фрыдэрыка, будучага прынца Уэльскага. Адзін з самых маладых герцагскіх тытулаў брытанскага каралеўскага сямейства: прысвойваецца толькі з XVIII ст., пасля юрыдычнага аб’яднання Вялікабрытаніі. У 1764—1834 гг. тытул быў аб’яднаны з тытулам герцаг Глостэрскі.

Носьбіты тытула:

Герцагі Эдынбургскія, першая крэацыя (1726)

Іншыя тытулы: барон Сноўдэн у графстве Карнарван, віконт Лонсестан у графстве Корнуал, граф Элтэм у графстве Кент і маркіз вострава Ілі

Герцагі Глостэрскія і Эдынбургскія (1764)

Іншыя тытулы: граф Конат

Герцагі Эдынбургскія, другая крэацыя (1866)

Іншыя тытулы: граф Кент і граф Ольстэр

Герцагі Эдынбургскія, трэцяя крэацыя (1947)

Іншыя тытулы: віконт Мерыянет і барон Грынвіч з Грынвіча ў графстве Лондан

Лінія пераемнасці

У 1999 годзе было абвешчана, што герцагам Эдынбургскім стане граф Эдвард Уэсекскі, малодшы сын Лізаветы II. Гэта не будзе аўтаматычным пераходам тытула па спадчыне ад бацькі да сына. Спадчыннікам герцагскага тытула прынца Філіпа з’яўляўся яго старэйшы сын прынц Чарлз, які з’яўляўся адначасова (з боку маці) спадчыннікам брытанскага прастола. Цяпер, калі Чарлз стаў каралём пад імем Карла III, ён мае права прысвоіць тытул свайму малодшаму брату Эдварду.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Пэрства Злучанага каралеўства
Катэгорыя·Герцагскія тытулы
Катэгорыя·Іншыя значэнні: старонка не існуе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Герцагі Брытанскіх астравоў