wd wp Пошук:

Герцагства Берыйскае

Графства (затым герцагства) Беры — сярэднявечнае феадальнае ўладанне на тэрыторыі Францыі. У перыяд праўлення Меравінгаў уваходзіла ў склад герцагства Аквітанія. У 929 годзе кароль Францыі Рауль I канфіскаваў яго ў герцага Аквітанскага і стварыў графства Бурж, падвасальнае непасрэдны французскаму каралю. У 1101 годзе апошні граф Буржа прадаў правы на графства каралю Філіпу I, які далучыў яго да каралеўскага дамена.

Графы Берыйскія

Каралінгскія графы Беры і Буржа

У 887 годзе Кароль Францыі Эд адняў у Гільёма графства Бурж і перадаў яго свайму набліжанаму Гуга. Аднак у бітве ў ліпені 893 года Гільём забіў Гуга і вярнуў сабе свае ўладанні.

Ў 929 годзе кароль Францыі Рауль I, жадаючы прыслабіць уладу Эбля, забраў у яго графства Беры.

Графы Буржа (962—1101)

муж: Жыль II, сір дэ Сюлі (пам. 1098)

У 1101 годзе Эд I Юрпен прадаў графства Бурж каралю Францыі Філіпу I за 60 000 крон, каб аплаціць расходы, звязаныя з яго ўдзелам у Першым крыжовым паходзе.

Герцагства Беры

Герб герцагаў Берыйскіх (пасля 1376 года).

У 1360 годзе кароль Іаан II Добры стварыў на тэрыторыі гістарычнай вобласці Беры герцагства-пэрства Берыйскае, якое вылучыў у якасці апанажа свайму трэцяму сыну Жану Берыйскаму і дзядзьку караля Карла VI Вар’ята, які памер у 1416 годзе. Пасля герцагства неаднаразова вылучалася ў апанаж малодшым прынцам і прынцэсам Францыі, а таксама было ўдовінай часткай некаторых каралеў. Некаторыя каралі Францыі да свайго ўступлення на прастол насілі тытул герцага Берыйскага.

Герцагі Берыйскія

Тытулярныя герцагі Берыйскія пры Бурбонах

Гл. таксама

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Герцагствы Францыі
Катэгорыя·Герцагі Берыйскія
Катэгорыя·Правінцыя Беры
Катэгорыя·Спісы кіраўнікоў Францыі