wd wp Пошук:

Герб Шчучына

Герб Шчучына — адзін з сімвалаў горада Шчучын Шчучынскага раёна. Герб і сцяг зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 17 ліпеня 2006 г. № 455. Мастак В. А. Ляхор.

Гісторыя

Гістарычны герб быў нададзены гораду каралём Рэчы Паспалітай Станіславам Аўгустам Панятоўскім 12 кастрычніка 1761 г., але выява таго герба не захавалася, вядома, што герб прадстаўляў сабою пячатку з манаграмай, якая складалася з першых літар імя і прозвішча яго тагачаснага ўладальніка мястэчка Ігната Сцыпіёна. Гэтая манаграма, упершыню прадстаўленая даследчыкам А. Цітовым, была пакладзена за аснову сучаснага герба.

Апісанне

Сучасны герб уяўляе сабой барочны шчыт, у блакітным полі намалявана залатая карона, пад ёй — сярэбраная манаграма Сцыпіёнаў, якая складаецца з дзвюх лацінскіх літар «I» і «S».

Гл. таксама

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Гербы гарадоў Беларусі
Катэгорыя·Шчучын
Катэгорыя·Гербы паводле алфавіта