wd wp Пошук:

Герб Скідзеля

Герб Скідзеля — герб горада Скідзель Гродзенскага раёна. Герб і сцяг зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 чэрвеня 2007 г. № 279.

Апісанне

Герб уяўляе сабой варажскі шчыт, у сярэбраным полі якога намаляваны дзве вежы чырвонага колеру з уязнымі аркамі. Паміж вежамі размешчаны чорная брама, у блакітнай ніжняй канцавой частцы — чорны паляўнічы ражок з сярэбранай фурнітурай.

Тлумачэнне сімволікі

У аснову герба Скідзеля было пакладзена аўтэнтычнае адлюстраванне брамы, якая дагэтуль захавалася ў горадзе і з’яўляецца ўваходам у гарадскі парк. Паляўнічы ражок з’яўляецца элементам родавага герба Радзівілаў, якія доўгі час валодаў Скідзелем[1].

Гл. таксама

Зноскі

  1. Сяргей РАСОЛЬКА. «Гербы Гродзеншчыны — абсалютна еўрапейская, шматгаворачая геральдыка» Архівавана 1 кастрычніка 2020.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Гербы гарадоў Беларусі
Катэгорыя·Скідзель
Катэгорыя·Гербы паводле алфавіта