Герб Сасновага Бора — герб рабочага пасёлка Сасновы Бор Светлагорсага раёна. Герб зарэгістраваны ў Гербавым матрыкуле Рэспублікі Беларусь 29 лістапада 2001 года № 72.
У зялёным полі іспанскага шчыта срэбная шыпападобная кроква.
Герб і палажэнні аб іх былі зацверджаны рашэннем Светлагорскага раённага Савета дэпутатаў ад 26 верасня 2001 года № 74. Аўтар герба і мастак М. М. Елінская[1].