wd wp Пошук:

Герб Піткэрна

Герб Піткэрна (англ.: Coat of arms of the Pitcairn Islands) — адзін з дзяржаўных сімвалаў заморскага брытанскага ўладання Астравы Піткэрн.

Герб упершыню ўведзены быў 4 лістапада 1969 года. Цэнтральнае месца ў шчыце герба займае выява якара і Бібліі з карабля «Баўнці». Уверсе герба намаляваны кветка тэспезіі звычайнай і тачка. Сам герб знаходзіцца ў жоўта-зялёным апраўленні.

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Гербы дзяржаў
Катэгорыя·Гербы паводле алфавіта
Катэгорыя·Астравы Піткэрн