wd wp Пошук:

Герб Пінскага раёна

Герб Пінскага раёна — геральдычны сімвал Пінскага раёна Брэсцкай вобласці. Герб зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 сакавіка 2011 г. № 101.

Апісанне

Герб Пінскага раёна ўяўляе сабой рассечаны варажскі шчыт, правае поле якога — блакітнага, левае — чырвонага колеру. У цэнтры шчыта размешчана выява залатога лука з сярэбраным наканечнікам, ніжэй якога галінка дуба, злучаная на скрыжаванні палёў: у блакітным полі — сярэбраны ліст і жолуд, у чырвоным — залаты.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Пінскі раён
Катэгорыя·Гербы раёнаў Беларусі
Катэгорыя·Гербы паводле алфавіта