wd wp Пошук:

Герб Маларыты

Герб Маларыты — сімвал горада Маларыты. Герб зарэгістраваны ў Гербавым матрыкуле Рэспублікі Беларусь 6 жніўня 1998 года № 18.

Апісанне

У блакітным полі варажскага шчыта уверсе справа срэбная княжацкая карона, пад якой два дубовыя лісты з трыма жалудамі таго ж металу.

Для герба горада Маларыта выкарыстаны тыя ж эмалі і металы, якія мае гістарычны герб абласнога цэнтра (Брэст), што адпавядае рашэнню Брэсцкага аблвыканкама «Аб распрацоўцы новых і ўзнаўленні гістарычных гербаў вобласці».

Герб і палажэнне аб ім былі зацверджаны рашэннем Маларыцкага раённага выканаўчага камітэта ад 28 лiпеня 1998 года № 564. Аўтары герба член Саюза мастакоў Беларусі У. У. Папсуеў і гісторык А. А. Шпунт[1].

Зноскі

  1. Герб Маларыты
Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Маларыта
Катэгорыя·Гербы паводле алфавіта
Катэгорыя·Гербы гарадоў Беларусі