wd wp Пошук:

Герб Латвіі

Герб Латвіі — афіцыйны дзяржаўны сімвал Латвійскай рэспублікі.

Структура

Герб Латвійскай рэспублікі уяўляе сабой перасечаны і напалову рассечанны на блакітны колер, чырвоны колер і срэбрагеральдычны шчыт. У верхнім, сінім полі шчыта намалявана стылізаванае залатое ўзыходзячае сонца з разбежнымі прамянямі. Ніжняе поле рассечанае на дзве роўныя часткі. У правым, срэбным полі чырвоны леў. У левым, чырвоным полі — срэбны грыфон, які тымае ў лапе клінок. Над шчытом размешчаны дугою тры залатыя пяціканцовыя зоркі. Шчыт трымаюць уздыбленыя чырвоны леў і срэбны грыфон, якія стаяць на аснаванні з зялёных дубовых ветак, перавітых чырвона-серабрыста-чырвонай стужкай у суадносінах колераў дзяржаўнага сцяга[1].

Выкарыстанне

Выкарыстанне герба Латвіі рэгламентавана законам. Адрозніваюць тры разнавіднасці герба: вялікі, малы пашыраны і малы герб.

Гісторыя

Да абвяшчэння незалежнасці Латвійскай Рэспублікі 18 лістапада 1918 года, герба адзінай Латвіі не існавала. Герб, створаны графікам Вільгельмам Круміньшам (апошнія змены зрабіў прафесар Рыхард Зарыньш), аб’яднаў як сімвалы няцыянальнай дзяржаўнасці Латвіі, так і старажытныя гербы гістарычных абласцей краіны. Быў прыняты ў якасці дзяржаўнага герба 15 чэрвеня 1921 года ўстаноўчым сходам (лат.: Satversmes sapulce) Латвійскай рэспублікі[2]. У савецкі час быў заменены на герб Латвійскай ССР, адноўлены ў лютым 1990 года яшчэ як герб Латвійскай СССР.

Узыходзячае сонца ў верхняй палове геральдычнага шчыта сімвалізуе нацыянальную дзяржаўнасць Латвіі. Стылізаваныя выявы сонца, як знака нацыянальнай прыналежнасці, выкарыстоўвалі латышскія стралкі ў час Першай сусветнай вайны, ў якой стралкі прыймалі ўдзел у складзе войск Расійскай імперыі. У эмблеме, якая як дзяржаўны сімвал выкарыстоўвалася да 15 чэрвеня 1921 года, знак сонца меў семнаццаць (пазней дзевятнаццаць) прамянёў, колькасць якіх, як лічылась, адпавядала 17 паветам Латвіі[2].

Тры залатыя зоркі над шчытом герба сімвалізуюць тры культурна-гістарычных края: Курляндыю - Земгалію (разам), Відзэме і Латгалію[2]. Гістарычныя вобласці Латвіі ў дзяржаўным гербе Латвійскай рэспублікі адлюстроўваюць больш старажытныя геральдычныя сімвалы, якія з’явіліся ўжо ў XVI стагоддзі. Курляндыю і Земгалію (Заходняя Латвія) сімвалізуе чырвоны леў з герба Курляндскага і Земгальскага герцагства. У сваю чаргу, Відзэме і Латгалію (Усходняя Латвія) сімвалізуе сярэбраны грыфон - казачная крылатая жывёла з целам льва ігалавою арла, выява якога была запазычана з герба Задзвінскага княства[2].

Гл. таксама

Спасылкі

Зноскі

  1. Par Latvijas valsts ģeboni(лат.) . likumi.lv.
  2. 1 2 3 4 Kristīne ducmane simboli: Latvijas ģerbonis,kargos(лат.)  (недаступная спасылка). makslaplus.lv. Архівавана з першакрыніцы 24 лютага 2014. Праверана 28 красавіка 2015.
Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Гербы дзяржаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Гербы паводле алфавіта
Катэгорыя·Латвія