wd wp Пошук:

Герб Клайпеды

Герб Клайпеды (літ.: Klaipėdos herbas) — афіцыйны сімвал горада Клайпеда, адміністрацыйнага цэнтра Клайпедскага павета Літвы. Выкарыстоўваецца таксама ў якасці герба гарадскога муніцыпалітэта. Аўтар сучаснага герба — Кястуціс Міцкявічус[1].

Апісанне

Герб уяўляе сабой іспанскі шчыт, у чырвоным полі якога намалявана залатая зубчастая мураваная сцяна з трыма вежамі, цэнтральная большая. Вакол вежаў 4 пяцівугольныя зорачкі. Пад сцяной човен[2].

Сімвалізм

Паводле меркавання большасці гісторыкаў і геральдыстаў, на гербе намаляваны Мемельскі замак(літ.) бел.. Існуе таксама версія, што дзве драўляныя вежы — гэта навігацыйныя маякі, якія сімвалізуюць порт Мемель. Човен з’яўляецца сімвалам значнага транспартнага цэнтра і суднаходства, а зоркі, як лічыцца, паказваюць дарогу караблям[3].

Гісторыя

Герб горада на працягу яго гістарычнага развіцця практычна не змяняўся. Найстарэйшая выява герба Мемеля, якая дайшло да нашага часу, выканана на гарадской пячатцы 1619 года[1].

На адным з клайпедскіх дамоў XVIII стагоддзя захавалася рэльефная выява герба Мемеля ў авальным шчыце, з нашлемнікам у выглядзе хлопчыка[4].

Выява зубчастай сцяны з трыма вежамі і чоўнам але без зорак, выкарыстоўвалася на гарадской пячатцы 1900 года і гербе Мемеля 1918 года[5].

У савецкі час герб Клайпеды ўпершыню апрабаваны Рэспубліканскай геральдычнай камісіяй у 1969 годзе. Аўтарам ўзноўленага герба стаў Ёнас Стумбрас. Герб паўтараў гістарычны сімвал горада, але быў выкананы на варажскім шчыце, ад якога пазней адмовіліся[1].

Сучасны выгляд герба горада распрацаваны ў адпаведнасці з гістарычнай версіяй Клайпедскім цэнтрам дызайну і зацверджаны 1 ліпеня 1992 года[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Miesto herbas — primiršta istorija (літ.)
  2. ГЕРБ ГОРОДА КЛАЙПЕДА (КЛАЙПЕДСКИЙ УЕЗД)
  3. Miesto herbas — primiršta istorija. «15-min.lt», 13.10.2010 (літ.)
  4. Memel-Neustadt Архівавана 16 мая 2016.
  5. Klaipėdos miesto savivaldybė (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гербы гарадоў Літвы
Катэгорыя·Клайпеда
Катэгорыя·Гербы паводле алфавіта