wd wp Пошук:

Герб Быхава

Герб Быхава — геральдычны сімвал Быхава, дараваны гораду 16 жніўня 1781: «у чырвоным полі дзве скрыжаваныя чыгунныя гарматы»[1].

У сучаснай Беларусі афіцыйны статус атрымаў 9 жніўня 2002. У гербавым матрыкуле краіны значыцца пад №97.

Афіцыйнае апісанне:

У чырвоным полі французскага шчыта дзве скрыжаваныя гарматы натуральнага колеру.

Зноскі

  1. Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Быхаў
Катэгорыя·Гербы паводле алфавіта
Катэгорыя·Гербы гарадоў Беларусі