wd wp Пошук:

Гераізм

Гераі́зм (ад стар.-грэч.: ἥρως (hḗrōs) — герой) — найвышэйшае праяўленне самаадданасці і мужнасці пры выкананні грамадзянскага абавязку. Патрабуе ад чалавека асабістай стойкасці, гатоўнасці да самаахвяравання. Актам гераізму з’яўляецца подзвіг.

Пытанне аб гістарычнай прыродзе гераізму упершыню пастаўлена ў XVIII ст. італьянскім філосафам Дж. Віка, які лічыў, што гераізм звязаны выключна з т. зв. «векам герояў», што папярэднічаў «веку людзей». Канцэпцыя Віка ўсебакова развіта ў працах Г. Гегеля. У трактоўцы некаторых прадстаўнікоў рамантызму (Ф. Шлегель, Т. Карлейль і інш.) герой — выдатная асоба, якая узвышаецца над народам, «натоўпам». Ф. Ніцшэ разглядаў героя як «звышчалавека(руск.) бел.», які стаіць «па другі бок дабра і зла», для якога агульначалавечая мараль — гэта мараль «натоўпу». Марксізм трактаваў гераізм як спалучэнне індывідуальнага подзвігу з подзвігам народных мас.

У кожнага народа свае адносіны да гераізму і герояў. Найчасцей гераізм праяўляецца ў экстрэмальных сітуацыях, такіх як войны, катастрофы, стыхійныя бедствы і інш.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Этыка
Катэгорыя·Філасофія гісторыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай