wd wp Пошук:

Герасім Васілевіч Багамолаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Багамолаў.

Герасім Васілевіч Багамолаў (17 сакавіка 1905, в. Слізнёва Смаленскай губерні, (цяпер Навадугінскага раёна Смаленскай вобласці), Расія — 8 красавіка 1981, Масква) — савецкі вучоны — геолаг, гідролаг, гідрагеолаг, эколаг, дзяржаўны і грамадскі дзеяч. Акадэмік АН Беларусі (1960; член-карэспандэнт з 1947), доктар навук, заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі БССР (1968)[1].

Біяграфія

Г. В. Багамолаў у 1922 годзе скончыў сельскагаспадарчы тэхнікум. Пачаў сваю працоўную дзейнасць у Беларусі, займаўся пытаннямі водазабеспячэння г. Мінска. Па пуцёўцы ЦК РКП(б) для найбеднага сялянства ў 19221929 гадах вучыўся ў Маскоўскай горнай акадэміі[1]. Пасля заканчэння акадэміі працаваў старэйшым геолагам, начальнікам бюро падземных вод Інстытута збудаванняў. Пазней працаваў у Маскоўскім геолагаразведачным інстытуце і адначасова ва УНДІ інжынерна-будаўнічай гідраўлікі і гідралогіі (19311935).

З 1935 г. узначаліў Навукова-даследчае бюро гідрагеалогіі і інжынернай геалогіі, з 1939 года прафесар, з 1940 года — доктар геолага-мінералагічных навук. У 19391950 і 19531954 гадах працаваў дырэктарам УНДІ гідрагеалогіі і інжынернай геалогіі[1].

У 19501953 — намеснік міністра геалогіі СССР[1].

З 1954 — намеснік акадэміка-сакратара Аддзялення геалагічных і геаграфічных навук АН БССР[1].

З 1960 — дырэктар Інстытута геалагічных навук АН БССР, з 1964 — загадчык лабараторыі Інстытута геахіміі і геафізікі АН БССР[1].

У 1960 яму прысвоена званне акадэміка АН БССР. Г. В. Багамолаў быў дырэктарам Усесаюзнага навукова-даследчага інстытута гідрагеалогіі і інжынернай геалогіі. З 1964 у Інстытуце геахіміі і геафізікі АН Беларусі. Заснаваў і ўзначаліў першы ў СССР экалагічны савет.

З 1971 загадчык аддзелам гідрагеахіміі падземных вод і геатэрміі, з 1978 загадчык лабараторыяй цепламасапераносу ў зямных нетрах Інстытута геахіміі і геафізікі АН БССР[1].

З’яўляўся таксама старшынёй Навуковага савета АН БССР па праблеме «Распрацоўка навуковых асноў па прадухіленні засалення глебаў і водных крыніц адходамі салігорскіх калійных прадпрыемстваў» (19671981), старшынёй секцыі гідралогіі Міжведамаснага геафізічнага камітэта пры Прэзідыуме АН СССР, членам Бюро секцыі гідралогіі Нацыянальнага камітэта геолагаў СССР, членам навуковага Камітэта па водных даследаваннях Міжнароднага савета навуковых саюзаў, віцэ-прэзідэнтам Камісіі падземных вод Міжнароднай асацыяцыі гідралагічных навук (магній), ганаровым прэзідэнтам Міжнароднай асацыяцыі гідралагічных навук (1979).

Член-карэспандэнт геалагічных таварыстваў Бельгіі і Францыі, кансультант Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі ААН(руск.) бел..

Навуковая дзейнасць

Г. В. Багамолаў — адзін з заснавальнікаў геалагічнай службы СССР. Вëў шырокія даследаванні па гідрагеалогіі, займаўся праблемамі водазабеспячэння рэк і гарадоў, асушэння Палесся. Склаў геалагічную і тэктанічную карты Беларусі, даў прагноз водных рэсурсаў, удзельнічаў у адкрыцці радовішчаў калійных і каменных соляў і нафты на яе тэрыторыі. Аўтар прац па геалогіі, гідрагеалогіі, прыкладной геалогіі, геатэрміі, карысным выкапням. Удзельнік разведкі і адкрыцця ў Беларусі Старобінскага радовішча калійных соляў і нафты.

Браў удзел у праектаванні буйных гідратэхнічных збудаванняў — гідраэлектрастанцый, арашальных каналаў, дрэнажных сетак і іншае.

Распрацаваў і ўкараніў хімічны метад замацавання плывуноў. Першаадкрывальнік мінскай мінеральнай вады.

Аўтар шэрагу падручнікаў і 300 навуковых прац (55 фундаментальных манаграфій) па геалогіі і падземным водам, геалагічных і тэктанічных карт БССР.

Асноўныя працы па пытаннях геалогіі, гідрагеалогіі, прыкладной геалогіі, геатэрміі[1], у прыватнасці:

У якасці кіраўніка савецкіх урадавых і навуковых дэлегацый, выбарнай асобы міжнародных арганізацый, стыпендыята «ЮНЕСКА», эксперта Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі ААН(руск.) бел. (ААН) і аўтара навуковых дакладаў наведаў краіны Еўропы, Азіі, Паўночнай і Паўднёвай Амерыкі, Паўночнай Афрыкі і Аўстралію; упершыню даў прагноз пакладаў нафты ў Індыі, падземных вод у Паўночнай Сахары.

Педагагічная дзейнасць

На працягу шэрагу гадоў выкладаў у Маскоўскім геолага-разведачны інстытуце (МГРІ) і больш за 30 гадоў у Беларускім дзяржаўным універсітэце (БДУ).

За гэтыя гады падрыхтавала 13 дактароў і 33 кандыдаты навук.

Узнагароды

Памяць

Бібліяграфія

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 7 8 Богомолов Герасим Васильевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 64. — 737 с.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (31):
Катэгорыя·Пахаваныя на Данілаўскіх могілках
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве
Катэгорыя·Геолагі Беларусі
Катэгорыя·Эколагі СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Памерлі ў 1981 годзе
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута геахіміі і геафізікі НАНБ
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі БССР
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы навукі і тэхнікі БССР
Катэгорыя·Геолагі СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1905 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Навадугінскім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Сычоўскім павеце
Катэгорыя·Лаўрэаты Сталінскай прэміі
Катэгорыя·Нарадзіліся 17 сакавіка
Катэгорыя·Памерлі 8 красавіка
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выкладчыкі РДГРУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Дактары геолага-мінералагічных навук