wd wp Пошук:

Герард дэ Лерэс

Герард дэ Лерэс (нідэрл.: Gerard de Lairesse або Жэрар дэ Лерэс, фр.: Gérard de Lairesse, 11 верасня 1640, Льеж — 28 ліпеня 1711, Амстэрдам) — нідэрландскі мастак, гравёр, тэарэтык мастацтва.

Біяграфія

Нарадзіўся ў Льежы і быў другім сынам мастака Рэнье дэ Лерэса (1597—1667). Ён вывучаў мастацтва ў свайго бацькі, а з 1655 года ў Бертоле Флемаля. Сфарміраваўся пад уплывам фламандскай школы. Выпрабаваў уплыў Рэмбранта, ад якога адышоў у бок класіцызму. Лерэс адпрэчыў мастацтва Рэмбранта. Класіцыст Лерэс не прызнаваў мастацтва, у якім не знаходзіў залежнасці ад твораў антычных ці вялікіх італьянскіх майстроў. Ён працаваў у Кёльне і Экс-ля-Шапель для Максіміліяна Генры Баварскага з 1660 года. Ажаніўся з Мары Салме ў Візе. У 1664 г. муж і жонка пасяліліся ва Утрэхце, дзе ў красавіку 1665 года хрысцілі свайго сына. У 1667 г. пераехалі ў Амстэрдам. З 1676 па 1683 год дэ Лерэс ствараў карціны ў якасці ўпрыгожванняў для палаца Сустдзейк. У 1684 годзе ён пераехаў у Гаагу і адпрацаваў там год. У 1685 годзе ён пісаў працы для палаца Хэт Лоа. Быў надзвычай модны ў багатых дамах Амстэрдама і Гаагі.

Пакутаваў на спадчынны сіфіліс, аказаўся знявечаны, да 1690 г. аслеп. Напісаў уплывовы сярод мастакоў дапаможнік «Асновы малявання» (1701), склаў «Вялікую кнігу жывапісцаў» (1707).

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Gerard de Lairesse // Biografisch Portaal — 2009. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 Gerard de Lairesse // Web umenia Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. 1 2 Gerard de Lairesse // Minneapolis Institute of Art — 1883. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119052636 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
  6. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119052636 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Нарадзіліся 11 верасня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Памерлі ў Амстэрдаме
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Льежы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1640 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1711 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Памерлі 28 ліпеня
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1641 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў