wd wp Пошук:

Геральд Рыгоравіч Маньшын

Геральд Рыгоравіч Маньшын (5 жніўня 1938, п. Фрунзе, Слаўянасэрбскі раён, Луганская вобласць, Украіна — 13 жніўня 2022[1]) — беларускі вучоны ў галіне тэхнічнай кібернетыкі, кіравання. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1994), доктар тэхнічных навук (1983), прафесар (1986).

Біяграфія

Скончыў Кіеўскі інстытут інжынераў грамадзянскай авіяцыі (1961), працаваў на інжынерных пасадах Мінскай авіяцыйнай тэхнічнай базы Беларускага ўпраўлення грамадзянскай авіяцыі.

З 1970 года вучоны сакратар Аддзялення фізіка-тэхнічных навук АН БССР. З 1974 года загадчык лабараторыі эргатычных сістэм Інстытута тэхнічнай кібернетыкі АН БССР. З 2000 года загадчык лабараторыі Інстытута механікі і надзейнасці машын (з 2006 Аб’яднанага інстытута машынабудавання) Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Адначасова з 1985 года прафесар кафедры аўтаматычных сістэм МВІЗРУ СПА[2].

Узнагароды

Дзяржаўная прэмія СССР (1985) за працы ў галіне спецыяльнай кібернетыкі. Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны» (1981), ордэнам Ламаносава (2007), медалямі.

Навуковая дзейнасць

Даследаванні па тэорыі аналізу і сінтэзу складаных сістэм прысвечаны праблемам прафілактычнага кантролю, матэматычным мадэлям складаных сістэм, задачам папярэджання адмоваў тэхнікі і памылак чалавека-аператара. Вырашыў праблему кіравання сістэмамі машына-чалавек-асяроддзе. Выканаў цыкл работ па якаснай тэорыі машыннага праектавання складаных сістэм з улікам чалавечага фактару. Створаны высокаэфектыўныя кіруючыя комплексы, якія маюць важнае значэнне, праведзены іх выпрабаванні на практыцы. Распрацаваў асновы тэорыі забеспячэння якасці, надзейнасці, бяспекі сістэм чалавек-машына, стварыў эргатычнае забеспячэнне аўтаматызаваных сістэм, тэорыю аўтаматызацыі эрганамічнага праектавання складаных сістэм. Пад яго кіраўніцтвам распрацаваны мабільныя шматфункцыянальныя машыны падвойнага прызначэння. Распрацаваў шэраг арыгінальных прыбораў, тэхнічных рашэнняў і сістэм кіравання, стварыў комплекс ДАСТаў у галіне спецыяльнай тэхнікі.

Аўтар больш за 500 навуковых прац, у т.л. 13 манаграфій, звыш 100 сведчанняў на вынаходствы і патэнтаў.

Бібліяграфія

Зноскі

  1. Навука. — 2022. — 23 жніўня. С. 7
  2. МАНЬШЫН Геральд Рыгоравіч

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Дактары тэхнічных навук
Катэгорыя·Узнагароджаныя Вялікім залатым медалём імя М. В. Ламаносава
Катэгорыя·Вікіпедыя·Асобы, якія памерлі менш за год таму
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Члены-карэспандэнты НАНБ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Супрацоўнікі Аб’яднанага інстытута праблем інфарматыкі НАНБ
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі СССР
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў 2022 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 жніўня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Луганскай вобласці
Катэгорыя·Выкладчыкі Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Памерлі 13 жніўня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1938 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў