Герадо́т Гаўры́лавіч Чарну́шчанка (1928, Ялань, Растоўская вобласць, РСФСР —2005) — беларускі дыпламат. Былы пастаянны прадстаўнік Беларускай ССР у ААН (1964—1969 і 1974—1977).
Нарадзіўся ў 1928 годзе на хутары Ялань Растоўскай вобласці РСФСР. Старшыня прэзідыума Беларускага таварыства дружбы і культурнай сувязі з замежнымі краінамі[1].
У 1964—1967 гг. быў пастаянным прадстаўніком Беларускай ССР у ААН.
У 1974—1977 гг. быў пастаянным прадстаўніком Беларускай ССР ў ААН.