wd wp Пошук:

Георгіяс Пападопулас

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Пападопулас. .mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Гео́ргияс Пападо́пулас (грэч.: Γεώργιος Παπαδόπουλος, 5 мая 1919 — 27 чэрвеня 1999) — глава хунты «чорных палкоўнікаў», якая кіравала ў Грэцыі ў 19671974 гг.

Біяграфія

Нарадзіўся ў селі Элеахоры на Пелапанесе, у сям’і настаўніка. Бацька — Хрыстас Пападопулас, маці — Хрысула Пападопулу. Меў двух малодшых братоў — Канстанціна і Харлампія.

У 1940 скончыў школу курсантаў. Пазней удзельнічаў у Другой сусветнай вайне, ваяваў супраць італьянскіх і германскіх войскаў.

19 кастрычніка 1951 года ўдзельнічаў як адзін з суддзяў у працэсе над Нікасам Белаянісам і яго таварышамі.

21 красавіка 1967 года ўдзельнічаў ва ўрадавым перавароце, у выніку якога ваенная дыктатура прыйшла да ўлады. Са снежня таго ж года міністр нацыянальнай абароны Грэцыі. Пазней прэзідэнт партыі дэмакратаў.

У 1973 г. пачаў праводзіць непаслядоўную лібералізацыю, адмяніў манархію ў Грэцыі і стаў яе першым прэзідэнтам, у выніку чаго страціў падтрымку сярод сваіх ранейшых паплечнікаў па хунце.

25 лістапада 1973 г., пасля студэнцкіх выступленняў, зрынуты генералам Дзімітрыясам Іаанідысам, які ўзначаліў хунту.

Пасля звяржэння хунты ў 1974 г. прыцягнуты да суда і прысуджаны да смяротнага пакарання, якое было заменена на пажыццёвае зняволенне Канстантынасам Караманлісам. Утрымліваўся ў афінскай турме «Карыдала». Памёр сваёй смерцю ад хранічнага захворвання.

Зноскі

  1. 1 2 Georgios Papadopoulos // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Georgios Papadopoulos // Find a Grave — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа грэчаскага ордэна Пашаны
Катэгорыя·Пахаваныя ў Грэцыі
Катэгорыя·Удзельнікі Другой сусветнай вайны
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Заходняй Грэцыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1999 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Памерлі 27 чэрвеня
Катэгорыя·Прэм’ер-міністры Грэцыі
Катэгорыя·Асуджаныя пажыццёва
Катэгорыя·Прэзідэнты Грэцыі
Катэгорыя·Памерлі ў Афінах
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Збавіцеля
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 мая
Катэгорыя·Міністры замежных спраў Грэцыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1919 годзе
Катэгорыя·Памерлі ад раку
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных