У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ланг.
Георгій Фёдаравіч Ланг (ням.: Georg Heinrich Robert Lang; 16 (28) ліпеня 1875, Санкт-Пецярбург — 24 ліпеня 1948, Ленінград) — савецкі ўрач-тэрапеўт, акадэмік Акадэміі медыцынскіх навук СССР (1945), рэктар 1-га Ленінградскага медыцынскага інстытута, заснавальнік і галоўны рэдактар часопіса «Тэрапеўтычны архіў». Аўтар больш за сто навуковых прац і публікацый.