wd wp Пошук:

Георгій Уладзімаў

Георгій Уладзімаў (пры нараджэнні Георгій Мікалаевіч Валасевіч; 4 лютага 1931, Харкаў — 19 кастрычніка 2003, Франкфурт) — рускі пісьменнік і літаратурны крытык рэалістычнага кірунку.

Біяграфія

Нарадзіўся 4 лютага 1931 года ў Харкаве у сям’і настаўнікаў рускай мовы і літаратуры Мікалая Сцяпанавіча Валасевіча і Марыі Оскараўны Зэйфман (1902—1984), якія неўзабаве развяліся; выхоўваўся маці. Сястра па бацьку — Алёна Стонава (у шлюбе Крычэўская) — пасля гібелі бацькоў выхоўвалася ў сям’і пісьменніка Дзмітрыя Стонава (Уладаўскага; 1898—1962). Маці на працягу многіх гадоў пазаштатна супрацоўнічала з пушкінскай раённай газетай «Вперёд», дзе вяла суботнюю рубрыку «Кузьма Прыпаркін — рэпарцёр».

У 1953 годзе скончыў юрыдычны факультэт Ленінградскага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1954 годзе выступіў як літаратурны крытык, у 1956—1959 гадах быў рэдактарам аддзела прозы ў часопісе «Новый мир».

У 1964 годзе прыняў удзел у напісанні калектыўнага дэтэктыўнага рамана «Смяецца той, хто смяецца», апублікаванага ў газеце «Неделя».

У маі 1967 года звярнуўся да з’езда Саюза пісьменнікаў з адкрытым лістом, патрабуючы свабоды творчасці і публічнага абмеркавання ліста Салжаніцына супраць цэнзуры.

У 1975 годзе на Захадзе апынуўся рукапіс яго аповесці «Верны Руслан», напісанай у 1963—1965 гадах. Пасля выключэння з Саюза пісьменнікаў СССР ў 1977 годзе публікаваўся за мяжой, у выданнях Народна-працоўнага саюза расійскіх салідарыстаў («Посев», «Грани»), кіраваў маскоўскай секцыяй арганізацыі «Міжнародная амністыя».

Пад пагрозай судовага працэсу ў 1983 годзе выехаў у ФРГ. З 1984 па 1986 год быў галоўным рэдактарам часопіса «Грани». Жыў і працаваў у Нідэрнгаузене.

У перыяд перабудовы, пачынаючы з 1989 года, творы Уладзімава сталі з’яўляцца ў савецкіх выданнях. У 1990 годзе ён быў адноўлены ў савецкім грамадзянстве, у 2000 годзе пасяліўся ў пісьменніцкім пасёлку Перадзелкіна. З 1999 года — член камісіі па памілаванні пры Прэзідэнце Расіі. У 2003 годзе быў сярод дзеячаў культуры і навукі, якія заклікалі расійскія ўлады спыніць вайну ў Чачні і перайсці да перамоўнага працэса.

Быў жанаты на Наталлі Кузняцовай (1937—1997), якая публікавала артыкулы, у прыватнасці ў парыжскай газеце «Русская мысль». Пасля яе смерці Уладзімаў сабраў яе артыкулы і выдаў асобнай кнігай.

У канцы жыцця адзін буйны бізнэсмэн, прыхільнік яго творчасці (Барыс Гольдман), выдаў збор твораў пісьменніка і дапамагаў яму фінансава. Ён жа забяспечыў перавоз праху пісьменніка на радзіму і пахаванне ў Перадзелкіне.

Памёр 19 кастрычніка 2003 года ва Франкфурце-на-Майне (Германія).

Пахаваны ў Маскве на Перадзелкінскіх могілках.

Творы

Крытыка

Першыя літаратурныя вопыты Уладзімава нарадзіліся з тых жа эстэтычных установак, што і «суровы стыль» ў выяўленчым мастацтве таго часу[4]. Проза Уладзімава высока ацэньваецца ў крытыцы і літаратуразнаўстве. Значнасць яго мастацкага вопыта звязана з адкрыццём трагічнага героя, драма лёсу якога ўпісана аўтарам у савецкую эпоху[5].

На думку прафесара Н. Лейдэрмана, «у літаратуры 1990-х не знайсці твора, больш паслядоўна і сур’ёзна адраджаючага рускую літаратурную традыцыю», чым раман Уладзімава «Генерал і яго армія».[4].

У апошнія гады працаваў над аўтабіяграфічным раманам «Доўгі шлях да Ціперэры», яго анансаваў часопіс «Знамя», але скончыць раман Уладзімаў не паспеў. Сэнс назвы рамана ён тлумачыў так: «…назвай стала вельмі папулярная, яшчэ часоў Першай сусветнай вайны, калі англічане былі нашымі саюзнікамі, салдацкая песня. Калісьці мы з маім сябрам, тым самым, з якім хадзілі да Зошчанкі, два пятнаццацігадовых боўдзілы, выдумалі краіну, у якой усё было не так, як у нас, і напісалі утапічны раман „Ціперэры“. Увогуле, сёння для мяне Ціперэры- гэта сімвал вяртання на радзіму, у Айчыну»[6].

Узнагароды

Зноскі

  1. 1 2 Georgij Nikolaevic Vladimov // Babelio — 2007. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Georgy Vladimov // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. LIBRIS — 2012. Праверана 24 жніўня 2018.
  4. 1 2 Лейдерман Н. Л., Липовецкий М. Н. Современная русская литература. Т. 2. — М.: Академия, 2003. — С. 533.
  5. Ермолин Е. А. Последние классики. — М.: Время, 2016. — С. 63.
  6. Евгений Ермолин. Место родины. К уходу Георгия Владимова
Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Памерлі ў 2003 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 лютага
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі імя Сахарава
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Харкаве
Катэгорыя·Памерлі ў Франкфурце-на-Майне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі 19 кастрычніка
Катэгорыя·Пахаваныя на Перадзелкінскіх могілках
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Рускамоўныя пісьменнікі XX стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1931 годзе
Катэгорыя·Члены Саюза пісьменнікаў СССР
Катэгорыя·Выпускнікі юрыдычнага факультэта Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Пісьменнікі Расіі XX стагоддзя
Катэгорыя·Савецкія дысідэнты
Катэгорыя·Пісьменнікі СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 лютага
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных