wd wp Пошук:

Георгій Крыскентавіч Лукомскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Лукомскі. Георгій Крыскентавіч Лукомскі (2 (14) сакавіка 1884, г. Калуга, Расія — 25 сакавіка 1952, г. Ніца, Францыя) — украінскі і расійскі мастацтвазнавец, мастак, даследчык помнікаў архітэктуры.

Біяграфія

Георгій Лукомскі нарадзіўся 2 (14) сакавіка 1884 г. у горадзе Калуга Калужскай губерні Расійскай імперыі. Лукомскія, абапіраючыся на сямейныя паданні, выводзілі сваё паходжанне ад шляхецкага роду Гедымінавічаў — збяднелых дваран Падольскай губерні. У 18931895 гадах Георгій вучыўся Калужскай вучэльні. Пасля пераезду сям’і ў студзені 1897 г. у г. Арол працягваў адукацыю ў Арлоўскай Аляксандраўскай рэальнай вучэльні, якую скончыў у 1901 г. Тут ён зацікавіўся мастацтвам, стаў маляваць і паступіў у Арлоўскую школу малявання Сычова. Удасканальваў мастацкую адукацыю на архітэктурным аддзяленні Казанскай мастацкай школы (19011903), а потым — у Імператарскай Акадэміі мастацтваў, якую скончыў у 1915 г. са званнем мастака-архітэктара. Тады ж стаў сябрам Імператарскага археалагічнага інстытута.

З 1905 г. па вясну 1906 г. меў творчую выправу ў Парыж. Парыжскія замалёўкі склалі цэлую серыю, а пазней леглі ў аснову кнігі «Прогулки по старым кварталам Парижа» (1912). Супрацоўнічаў з часопісамі «Старые годы», «Зодчий», «Столица и усадьба», «Аполлон», для якіх пісаў пераважна мастацтвазнаўчыя артыкулы. Удзельнічаў у мастацкіх выставах. На выставе «Свет Мастацтва» ў Санкт-Пецярбургу (1911) экспанавалася яго карціна «Дзве сінагогі» («Базар каля біржы ў Гомелі»)[6][7][8], рэпрадукцыю якой змясціў пецярбургскі часопіс «Огонёк»[9].

У 1910 г. аб’яжджаў «унутраныя губерні Расійскай імперыі для збірання, даследавання, вывучэння, замалёўвання і фатаграфавання прадметаў даўніны». Наведваў Гомель, дзе сфатаграфаваў інтэр’еры палаца Румянцавых і Паскевічаў, зрабіў замалёўкі сядзібы Лісоўскіх, Вялікай і Любавіцкай сінагог, сабраў звесткі аб стане даўняй архітэктуры[7][6]. Публічна выказаў падзяку жыхарам Гомеля, якія бераглі класічныя помнікі гарадской даўніны — «сінагогу, сабор, казарму і некаторыя іншыя пабудовы, вартыя захавання», праяўляў заклапочанасць перабудовамі дома Лісоўскіх, зычыў тагачасным будаўнікам «у праектаванні новых банкаў і дамоў» не забываць «аб узнёслых архітэктурных запаветах і здабытках, пакінутых нам продкамі»[6]. З беларускіх гарадоў як мастак Г. Лукомскі звяртаўся яшчэ да Віцебска, стварыўшы карціну з яго краявідамі[8].

Аўтар кніг па ўкраінскай і рускай архітэктуры і мастацтве. У сваіх працах высока ацэньваў старажытныя маёнткі і вясковыя цэрквы. Удзельнічаў у арганізацыі Кіеўскага музея заходняга і ўсходняга мастацтва (1919). У 1920-х гадах выехаў за мяжу, апошнія гады жыцця правёў у Венецыі, Парыжы, Берліне, ладзіў выставы, выдаваў кнігі пра ўкраінскае і рускае мастацтва. Сярод яго работ — малюнкі, акварэлі, манаграфіі, артыкулы, фотаздымкі. Творы мастака захоўваюцца ў фондах многіх буйных музейных калекцыях Украіны, а таксама ў музеях Францыі, Італіі і Германіі.

Галерэя

Працы і допісы

Зноскі

  1. 1 2 3 Great Russian EncyclopediaБольшая российская энциклопедия, 2004. — ISBN 978-5-85270-320-0
  2. Georgy Lukomsky // Grove Art Online / J. Turner[Oxford, England], Houndmills, Basingstoke, England, New York: OUP, 1998. — ISBN 978-1-884446-05-4
  3. Benezit Dictionary of Artists — 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
  4. Artnet — 1998.
  5. http://www.oxfordartonline.com/benezit/view/10.1093/benz/9780199773787.001.0001/acref-9780199773787-e-00111941
  6. 1 2 3 Лукомский Г. Гомель на выставке «Мир Искусства» // Полесская жизнь. — 1911. — 28 января. — С. 2.
  7. 1 2 Местный. Гомель на выставке «Мир Искусства» // Полесская жизнь. — 1911. — 18 января. — С. 2.
  8. 1 2 Каталог выставки картин «Мир искусства». — Москва : Т-во тип. А. И. Мамонтова, 1911. — С. 13.
  9. Выставка картин «Мир Искусства» в залах первого кадетского корпуса в С.-Петербурге // Огонек. — 1911. — №3. — С. 10.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў 1954 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1952 годзе
Катэгорыя·Памерлі 5 сакавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 сакавіка
Катэгорыя·Памерлі ў Ніцы
Катэгорыя·Памерлі 25 сакавіка
Катэгорыя·Выпускнікі Імператарскай Акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1884 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Мастацтвазнаўцы Украіны
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Калузе
Катэгорыя·Мастацтвазнаўцы Расіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Гісторыкі архітэктуры
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных