wd wp Пошук:

Георгій Валкавыцкі

Георгій Валкавыцкі (13 сакавіка 1923, Белавежа7 красавіка 2013[1], Беласток; Псеўданімы: Юрка Зубрыцкі; Сідар Макацёр) — беларускі паэт і пісьменнік.

Біяграфічныя звесткі

Скончыў сямігодку і рамесную школу, працаваў лесніком, рабочым, слесарам. Скончыў Літаратурны інстытут (Масква, 1954). Заснавальнік і рэдактар (1956—1987) «Нівы». Быў членам Беларускага літаратурнага аб’яднання «Белавежа», рэдагаваў «Беларускія календары» і літаратурныя выданні «белавежцаў». З 1987 г. на пенсіі. Жыў у Беластоку і Белавежы.

Творчасць

Дэбютаваў у друку ў 1948 годзе. Аўтар зборніка лірыкі «Рознагоддзе» (Беласток, 1989) і кніжкі сатырычных вершаў «Макатразмы» (Беласток, 1997), а таксама празаічных кніг «Віры. Нататкі рэдактара» (Беласток, 1991), «Белая вязь» (Беласток, 1998), «У каменным крузе» (Беласток, 2000), «Ашчэпкі» (Беласток, 2002).

Зноскі

  1. Запольская Я. Не стала выбітнага беларуса…

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Нарадзіліся 13 сакавіка
Пісьменнікі паводле алфавіта
Нарадзіліся ў 1923 годзе
Члены Беларускага літаратурнага аб’яднання «Белавежа»
Вікіпедыя:Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Супрацоўнікі газеты «Ніва»
Беларускамоўныя пісьменнікі
Паэты Польшчы
Паэты паводле алфавіта
Памерлі ў Беластоку
Выпускнікі Літаратурнага інстытута імя А. М. Горкага
Вікіпедыя:Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Беларускамоўныя паэты
Нарадзіліся ў Белавежы
Памерлі 7 красавіка
Пісьменнікі Польшчы
Асобы
Памерлі ў 2013 годзе