wd wp Пошук:

Георгій Іванавіч Літвінюк

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Літвінюк. Георгій Іванавіч Літвінюк (нар. 28 жніўня 1961; в. Дзедаўка, Пружанскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі геолаг.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і настаўніка. Пасля заканчэння сярэдняй школы (1968) паступіў на геаграфічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Праходзіў практыку пад кіраўніцтвам акадэміка Г. Гарэцкага ў аддзеле палеагеаграфіі антрапагену Інстытута геахіміі і геафізікі АН БССР; па заканчэнні вучобы працаваў тут у якасці старшага лабаранта-палеакарполага, прайшоў курс аспірантуры і ў 1988 абараніў у Інстытуце геалогіі АН Эстонскай ССР (Талін) дысертацыю «Неаплейстацэнавыя флоры Беларусі і сумежных абласцей», атрымаў ступень кандыдата геолага-мінералагічных навук па спецыяльнасці палеанталогія і стратыграфія. Даследаваў галацэнавыя, муравінскія, паазерскія і раннедняпроўскія інтэрстадыяльныя насенныя флоры, вывучаў флоры ўсіх міжледавікоўяў плейстацэну Беларусі, памежныя пліяцэн-плейстацэнавыя флоры ў агаленнях і міяцэнавыя з пошукавых на буры вугаль свідравін.

3 1998 працуе як выкладчык у БДПУ імя М. Танка, вядзе курс геалогіі (агульная і гістарычная). 3 2001 дацэнт, з 2009 — загадчык кафедры фізічнай геаграфіі.

Выбраная бібліяграфія

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Выкладчыкі БДПУ імя Максіма Танка
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 жніўня
Катэгорыя·Геолагі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Пружанскім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1961 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Выпускнікі геаграфічнага факультэта БДУ