Генуэзскі ўніверсітэт (італ.: Università degli Studi di Genova) — італьянская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Генуя.
Як і ў большасці еўрапейскіх універсітэтаў са старажытнай традыцыяй, вытокі Генуэзскага ўніверсітэта можна знайсці ў асацыяцыях выкладчыкаў і студэнтаў Сярэднявечча. Ёсць звесткі аб наяўнасці ў Генуі навучальнай установы, якая надавала ступені ў галіне права, тэалогіі, медыцыны і мастацтва, яшчэ ў ХІІІ стагоддзі.