wd wp Пошук:

Генрых Сямёнавіч Яскевіч

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Яскевіч. Генрых Сямёнавіч Яскевіч (нар. 26 студзеня 1941, г. Гродна) — партыйны савецкі дзеяч.

Біяграфія

Скончыў Вышэйшую партыйную школу (1972, г. Мінск), БСГА (1978).

Працаваў у 1964—1968 гадах інструктарам абласнога камітэта камсамола, першым сакратаром Краснапольскага райкама камсамола.

У 1972—1980 гадах на партыйнай рабоце ў Кіраўску, Магілёве, Горках. У 1980—1983 гадах старшыня Горацкага райвыканкама, 1983—1990 гадах першы сакратар Горацкага гаркама партыі, у 1990—1995 гадах намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама па сельскай гаспадарцы, у 1995—2002 гадах намеснік упраўляючага аграбанка г. Магілёва.

У 2003—2008 гадах працаваў старшынёй прафкама РУП «Вучгас БДСГА». Выбіраўся старшынёй каардынацыйнага Савета грамадскіх аб’яднанняў Горацкага раёна.

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны» (1988), медалём «За працоўную доблесць» (1978), Ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета і Савета Міністраў.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1941 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га склікання
Катэгорыя·Узнагароджаныя Граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За працоўную доблесць»
Катэгорыя·Першыя сакратары райкамаў КПБ
Катэгорыя·Намеснікі старшыні Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гродне
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Выпускнікі Мінскай вышэйшай партыйнай школы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 студзеня
Катэгорыя·Старшыні Горацкага раённага выканаўчага камітэта