У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Левін. Генрых Майсеевіч Левін (13 лістапада 1938, Мінск) — беларускі вучоны ў галіне тэхнічнай кібернетыкі. Доктар тэхнічных навук.
Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1961 годзе. З 1968 года ў Інстытуце тэхнічнай кібернетыкі Акадэміі навук БССР.
Навуковыя працы па аўтаматызацыі праектна-канструктарскіх работ, даследаванні аперацый, дыскрэтным праграмаванні. Распрацаваў метады пераметрычнай дэкампазіцыі для рашэння складаных экстрэмальных задач, мадэлявання і аптымізацыі праектных рашэнняў.