wd wp Пошук:

Генрых Аляксандравіч Курнатоўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Курнатоўскі. Генрых Аляксандравіч Курнатоўскі (1809, Брэст — 3 сакавіка 1889) — педагог, рэлігійны дзеяч.

Біяграфія

Паходзіў з кальвінскага шляхецкага роду Курнатоўскіх герба «Ладдзя». Нарадзіўся ў Брэсце ў сям’і кальвінісцкага пастара Аляксандра і Марыяны Сплешчын. У 1827 г. скончыў Слуцкую гімназію. Вывучаў філасофію ў 1827—1832 гг. у Дэрпцкім універсітэце, адзін з заснавальнікаў Акадэмічнай канфедэрацыі «Polonia». На пасадзе настаўніка гісторыі Слуцкай гімназіі з 21 ліпеня 1832 па 21 верасня 1835., настаўніка лацінскай мовы — з 21 верасня 1835 па 2 ліпеня 1857.

У 1857—1859 гг. інспектар школы ў Шаўлях Ковенскай губерні. У 1859—1891 гг. прэзідэнт Евангелічна-рэфармацкага калегіума ў Вільні. У 1861—1863 гг. — дырэктар Віленскай гімназіі. Потым куратар Віленскага рэфармацкага Сінода, удзельнік усіх праведзеных у 1832—1888 гг. Сінодаў. Тытулярны саветнік.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Курнатоўскія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Выкладчыкі Слуцкай гімназіі
Катэгорыя·Памерлі ў 1889 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1809 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Род Курнатоўскіх
Катэгорыя·Памерлі 3 сакавіка
Катэгорыя·Тытулярныя саветнікі
Катэгорыя·Выпускнікі Тартускага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Брэсце
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Слуцкай гімназіі