wd wp Пошук:

Генадзь Тумаш

Генадзь Тумаш, Генадзь Тумас (сапраўднае імя: Яўген Змітравіч Тумас; нар. 28 ліпеня 1940, Кукшавічы, Дзяржынскі раён, Мінская вобласць, БССР) — беларускі паэт, празаік, перакладчык.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Пасля заканчэння Станькаўскай сярэдняй школы працаваў у калгасе (1957—1959). Вучыўся на аддзяленні беларускай мовы і літаратуры філалагічнага факультэта БДУ (1959—1964). Працаваў у Татаршчынскай сярэдняй школе Дзяржынскага раёна (1964—1966), малодшым навуковым супрацоўнікам у Інстытуце мовазнаўства імя Я. Коласа АН БССР (1974—1976), рэдактарам на Беларускім тэлебачанні (1970—1973), малодшым навуковым супрацоўнікам (1974—1976), загадчыкам сектара Літаратурнага музея Якуба Коласа (1976—1987), з 1987 года — намеснік дырэктара Бюро прапаганды мастацкай літаратуры Саюза пісьменнікаў Беларусі. Член Рэспубліканскай Рады Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны. Уваходзіў у Аргкамітэт Беларускага народнага фронта. У 1994—2002 гадах — у Беларускім універсітэце культуры.

Творчасць

Друкуецца з 1957 года. На беларускую мову пераклаў творы Вінцэся Каратынскага, Янкі ЛучыныПаляўнічыя акварэлькі з Палесся»), У. Мея.

Творы

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Выпускнікі філалагічнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1940 годзе
Катэгорыя·Перакладчыкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Дзяржынскім раёне
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 ліпеня
Катэгорыя·Члены Таварыства беларускай мовы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Пісьменнікі без мовы твораў
Катэгорыя·Перакладчыкі Беларусі
Катэгорыя·Паэты Беларусі
Катэгорыя·Паэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Дзяржынскі раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта